Магілёўскае маршрутнае таксі № 10 будзе ездзіць да Гарадшчыны. Пра гэта паведаміла начальнік упраўлення эканомікі гарвыканкама Ала Багаценка.
Паводле яе слоў, маршрутка, як і раней, будзе пачынаць рух ад вуліцы Фаціна і рухацца да абласной бальніцы, а далей яе шлях працягнецца да мікрараёна Гарадшчына.
Інфраструктура Гарадшчыны з кожным годам паляпшаецца. Як заўважыў дырэктар прадпрыемства «Упраўленне капітальным будаўніцтвам г. Магілёва» Андрэй Маскалёў, да 1 кастрычніка ў мікрараёне завершаць пракладку вадаправода, каналізацыі і ліній электраперадач. Затым будаўнікі зробяць жвіровыя пад’езды да прыватных дамоў.
Па матэрыяле ТРК «Магілёў»
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.07.2024 - 12:02
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць 20 ліпеня ў Магілёўскай вобласці
16.07.2024 - 09:20
Рэктар БДСГА: у нас больш за 140 пагадненняў з навучальнымі і навуковымі ўстановамі свету (відэа)