Магілёўская футбольная каманда «Днепр Stars», у склад якой уваходзяць артысты, работнікі рэгіянальнага тэлебачання, фатографы і прадстаўнікі іншых творчых прафесій, правядзе юбілейны матч 31 мая на стадыёне «Спартак». Супернікам арт-суполкі стане юнацкая зборная каманда навучэнцаў устаноў адукацыі горада на Дняпры. Гульню прымяркуюць да Дня абароны дзяцей.
Мерапрыемства ўключае не толькі захапляльную гульню, але і гала-канцэрт з удзелам зорак беларускай эстрады. Плануецца забаўляльная праграма да пачатку матчу (фотазоны, аквагрым, шоу салодкай ваты, вулічны тэатр на хадулях, розыгрышы прызоў, падарункаў і інш.).
Пачатак – у 18.00. Уваход вольны.
Магілёўская арт-каманда па футболе «Днепр Stars» арганізавана ў 2009 годзе. Дружына – часты ўдзельнік не толькі абласных, але і рэспубліканскіх культурна-спартыўных мерапрыемстваў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
29.04.2024 - 10:44
Ігар Бокій стаў пяціразовым чэмпіёнам Еўропы па параплаванні 2024 года
25.04.2024 - 11:59
24.04.2024 - 09:53
Ігар Бокій выйграў другое золата чэмпіянату Еўропы па параплаванню