Магілёўская гарадская капэла выступіць 22 чэрвеня з канцэртнай праграмай «Беларусь памятае...»
08.06.2022 - 15:38
Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь Магілёўская гарадская капэла выступіць 22 чэрвеня з канцэртнай праграмай «Беларусь памятае...». Мерапрыемства пройдзе ў гарадскім Цэнтры культуры і вольнага часу, паведамілі ва ўстанове культуры.
Паводле слоў арганізатараў, канцэрт прымеркаваны да даты пачатку Вялікай Айчыннай вайны і праводзіцца з мэтай патрыятычнага выхавання з дапамогай музычнага мастацтва.
У праграме прагучаць песні ваенных гадоў беларускіх кампазітараў Ігара Лучанка, Уладзіміра Алоўнікава, Алены Атрашкевіч, Алега Хадоскі.
Пачатак мерапрыемства а 18.30.

Рэд.
Переводчик