Магілёўская мытня перадала камп’ютары Клічаўскай ДЮСШ. Пра гэта паведамілі ў ведамстве.
Тры адзінкі тэхнікі ва ўрачыстай абстаноўцы ўручылі аддзелу адукацыі, спорту і турызму мясцовага райвыканкама начальнік аддзела мытных аперацый і кантролю №2 Магілёўскай мытні – сакратар абласнога аддзялення ГА «Беларускі цяжкаатлетычны саюз» Дзмітрый Ерамейчык і старшыня ГА «Беларускі цяжкаатлетычны саюз» Міхаіл Рабікоўскі.
Камп’ютары накіравалі ў ДСВСУ «Клічаўская ДЮСШ» для ўмацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы аддзялення цяжкай атлетыкі, якое плануецца адкрыць у наступным навучальным годзе.
Мытнікі ўпэўнены, што выхаванцы спартыўнай установы ў будучыні папоўняць рады таленавітых беларускіх цяжкаатлетаў і змогуць годна прадстаўляць краіну на міжнародных спаборніцтвах.
Дарэчы, Магілёўская мытня рэгулярна аказвае дапамогу спартыўным арганізацыям рэгіёна. Толькі за апошні час мытнікі перадалі камп’ютарную тэхніку ў Бабруйскае дзяржаўнае вучылішча алімпійскага рэзерву і Чавускую абласную сярэднюю школу.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.05.2024 - 14:36
03.05.2024 - 10:00
03.05.2024 - 09:40