У горадзе Арол праходзіць першынство Расіі па фехтаванні сярод юнакоў і дзяўчат да 18 гадоў. У камандным турніры шаблістак беларуская каманда ў складзе магіляўчанкі Уладзіславы Сідзельнікавай, мінчанак Вікторыі Арцюшэнкі, Марты Маладжавай і Юліі Маліноўскай заваявала бронзавую ўзнагароду.
У спаборніцтвах удзельнічалі 22 каманды з розных рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі, а таксама Беларусі. Уступіўшы толькі ў сустрэчы за выхад у фінал камандзе Масквы-1, беларускія спартсменкі ў паядынку за бронзу нанеслі паражэнне шаблісткам з Санкт-Пецярбурга. Пераможцай першынства стала каманда Масквы-1, сярэбраным прызёрам - зборная Масквы-3.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
10.10.2025 - 11:53
На III Гульнях краін СНД у Азербайджане спартсмены Магілёўскай вобласці заваявалі 31 медаль
09.10.2025 - 09:46
Хакеісты «Дынама-Шынніка» выйгралі чацвёрты матч запар у МХЛ
08.10.2025 - 09:39
Магілёўская цяжкаатлетка Сюзана Валадзько заняла чацвёртае месца на чэмпіянаце свету ў Нарвегіі
06.10.2025 - 10:06