Магілёўская спартсменка выйграла «золата» на першынстве Еўропы па сучасным пяцібор’і
07.09.2021 - 10:17
Пасля заключнага віду праграмы юнацкага першынства Еўропы па сучасным пяцібор’і ў Калдаш-дэ Раінья (Партугалія) у скарбонцы беларускай зборнай з’явілася яшчэ адна ўзнагарода.
Залаты медаль у міксце (змешанай эстафеце) ва ўзроставай групе «В» выйгралі выхаванка Магілёўскага абласнога цэнтра алімпійскага рэзерву па конным спорце і сучасным пяцібор’і Міра Бурая і мінскі спартсмен Мікіта Скуратовіч.
Беларускі дуэт на 6 секунд апярэдзіў сапернікаў з Венгрыі і на 12 секунд – турэцкую каманду, якая стала трэцяй.
Переводчик