Міжнародная акцыя «Гадзіна Зямлі» пройдзе 24 сакавіка. Пра гэта паведамілі ў аддзеле па рабоце са СМІ і развіцці паліграфіі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама.
У гэты дзень жыхароў рэгіёна запрашаюць далучыцца да мерапрыемства і выключыць святло на адну гадзіну з 20.30 да 21.30.
У Беларусі акцыя адбудзецца ў дзясяты раз. Яе сутнасць у тым, каб на 60 хвілін адключыць святло і непатрэбныя электрапрыборы дома або ў офісе, паспрабаваць зрабіць беражлівыя адносіны да прыродных рэсурсаў пастаяннай звычкай.
«Згаджаючыся з умовамі акцыі, яе ўдзельнікі падымаюць на паверхню праблемы змены клімату, энергазберажэння і захавання рэсурсаў у цэлым, паказваюць сваю салідарнасць і занепакоенасць гэтымі тэмамі», – падкрэслілі суразмоўцы.
«Гадзіна Зямлі» з’яўляецца найбольш вядомай экалагічнай акцыяй у гісторыі чалавецтва. У мінулым годзе, паводле дадзеных арганізатараў, у ёй прынялі ўдзел больш за 25 млн. чалавек з 187 краін свету, было выключана падсвятленне больш чым 3,1 тыс. архітэктурных аб’ектаў.
Так, у Беларусі ў 2017 годзе мерапрыемствы прайшлі ў 11 гарадах. У патрэбны час згасла падсвятленне цэнтральных архітэктурных аб’ектаў, а таксама Мірскага і Нясвіжскага замкаў, якія ўваходзяць у спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
15.05.2024 - 14:38
12.05.2024 - 14:49
У Магілёве ўрачыстая цырымонія ўшаноўвання дзяржаўных сімвалаў прайшла на плошчы Славы
10.05.2024 - 14:32
12 мая ў Беларусі адсвяткуюць Дзень Дзяржаўнага флага, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна
09.05.2024 - 17:46
08.05.2024 - 13:06