RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Магілёўская вобласць адзначана ў Мінску ўзнагародамі на выніковай калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

У Нацыянальнай бібліятэцы ў Мінску адбылася падагульняючая калегія Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. На ёй Магілёўская вобласць адзначана ўзнагародамі.

Дыпломам ІІ ступені Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь узнагароджана ўпраўленне культуры Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта ў рэспубліканскім конкурсе на лепшую арганізацыю работы ў сферы культуры Рэспублікі Беларусь.

- У гэтым годзе Магілёўская вобласць выканала ўсе паказчыкі праграмы «Культура Беларусі». Для нас гэта вельмі важная ўзнагарода - гэта ўклад усіх і кожнага, хто працуе ў сферы культуры Прыдняпроўскага краю. Мы ганарымся такой узнагародай, але нам ёсць да чаго імкнуцца, асабліва гэта актуальна ў Год якасці, - падзяліўся радаснай навіной начальнік упраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр Жыгун.

Установа культуры «Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай працы» - пераможца рэспубліканскага конкурсу на лепшы культурны праект патрыятычнай тэматыкі 2023 года ў намінацыі «Лепшая выстаўка народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (народных мастацкіх рамёстваў)» за праект - этнакультур хатка».

Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай працы 2 гады запар становіцца пераможцам рэспубліканскага конкурсу на найлепшы культурны праект патрыятычнай тэматыкі.
 
Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з выставай дасягненняў рэгіёнаў. Так, Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай працы прадставіў лепшае з лепшага - і важкія ўзнагароды, і буйныя праекты, якія рэалізуе ўстанова.
 
Сярод удзельнікаў на калегіі ад Магілёўскай вобласці прысутнічалі - начальнік упраўлення культуры Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Аляксандр Жыгун і дырэктар Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай працы Алег Хмялькоў.

mogilevnews.by

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая