RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Магілёўская вобласць Беларусі і Джызакская вобласць Узбекістана абмеркавалі перспектывы рэгіянальнага супрацоўніцтва

Магілёўская вобласць Беларусі і Джызакская вобласць Узбекістана абмеркавалі перспектывы развіцця рэгіянальнага супрацоўніцтва. Пра гэта ішла размова сёння на сустрэчы першага намесніка старшыні Магілёўскага аблвыканкама Васіля Акуліча з дэлегацыяй Джызакскай вобласці на чале з намеснікам хокіма Джызакскай вобласці па пытаннях інвестыцый, інавацый, аказання садзейнічання прыватызаваным прадпрыемствам і развіцця малых прамысловых зон і турызму Азімам Ахмедхаджаевым.

Паводле слоў Азіма Ахмедхаджаева, найбольш перспектыўным з’яўляецца ўзаемадзеянне ў сельскагаспадарчай сферы і машынабудаванні. Гэта тыя напрамкі, якія маюць намер развіваць бакі ў першую чаргу. Акрамя таго, адзначаны і іншыя пункты судакранання, да якіх плануецца перайсці пасля атрымання вынікаў стартавага этапу.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая