RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Магілёўская вобласць далучылася да рэспубліканскай акцыі «Моладзь за бяспеку»

Магілёўская вобласць сёння далучылася да рэспубліканскай акцыі «Моладзь за бяспеку». Праект, прымеркаваны да Дня ўтварэння Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных, будзе доўжыцца па 15 кастрычніка. Пра гэта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.

Акцыя ў рэгіёне прадугледжвае тры этапы: шэфскі, забаўляльна-навучальны і іміджавы.

З 23 верасня па 1 кастрычніка з дабрачынна-шэфскай місіяй выратавальнікі і актывісты БМГАВП адправяцца да тых, хто сапраўды мае патрэбу ў дапамозе: у шматдзетныя сем’і, да ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, адзінокіх пенсіянераў і інвалідаў. Фронт працы значны: устаноўка аўтаматычных пажарных апавяшчальнікаў, нарыхтоўка дроў, уборка тэрыторыі і іншыя працы, якія пад сілу юным выратавальнікам. У адзінай звязцы з ратавальнікамі выступяць прадстаўнікі «Чырвонага Крыжа» і Беларускага добраахвотнага пажарнага таварыства. 1 кастрычніка, у Міжнародны дзень пажылых людзей, будуць арганізаваны масавыя мерапрыемствы: кірмашы бяспекі, конкурсы «СуперСТАР» і інш.

З 2 па 9 кастрычніка ў агульнаадукацыйных установах, сацыяльных прытулках, дамах-інтэрнатах правядуць мерапрыемства пад назвай «Дзень нараджэння БМГАВП! Святкуем разам!». У праграме – прэзентацыі арганізацыі і часопіса «Юны ратавальнік», конкурсы, творчыя нумары, дэманстрацыі тэматычных відэафільмаў.

10-15 кастрычніка на адкрытых пляцоўках, у месцах масавага знаходжання людзей (цэнтрах дзіцячай творчасці, палацах моладзі, кінатэатрах, актавых залах, ДК, парках і г. д.) будуць арганізаваны канцэрты, якія ўключаюць творчыя нумары актывістаў БМГАВП, славуты і ўсімі любімы КВЗ, віктарыны, латарэі і інш.

Асаблівая фішка сёлетняй акцыі – «Восеньскі баль юных ратавальнікаў». На свяце, акрамя вальсавання і танцавальна-конкурснай праграмы, будуць і ўрачыстыя моманты: узнагароджанне актывістаў БМГАВП, прадстаўнікоў сферы адукацыі, прысвячэнне юных ратавальнікаў у рады БМГАВП і ўручэнне ім членскіх білетаў.

Летапіс руху юных пажарных вядзецца з 30-х гадоў мінулага стагоддзя, а арганізацыйнае аб’яднанне паміж ужо існуючымі клубамі юных ратавальнікаў-пажарных, як грамадскай структуры, адбылося 14 кастрычніка 2001 года, калі і была створана Беларуская моладзевая грамадская арганізацыя ратавальнікаў-пажарных. Магілёўскае абласное аддзяленне БМГАВП было створана 12 лістапада 2002 года. Сёння арганізацыя Магілёўскай вобласці налічвае больш за 24 тыс. юнакоў і дзяўчат.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая