RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Магілёўская вобласць мае дастатковы інвестыцыйны патэнцыял

Інвестыцыі - аснова развіцця рэгіёнаў

Сёння Магілёўская вобласць мае дастатковы інвестыцыйны патэнцыял. Аб гэтым сведчыць шэраг эканамічных паказчыкаў.

У студзені-ліпені 2023 г. вобласць пераламала адмоўную дынаміку па прыцягненню інвестыцый 2022 года. Выкарыстана 1336 млн. рублёў інвестыцый у асноўны капітал, або ў супастаўных цэнах 109,7% да ўзроўню студзеня-ліпеня 2022 года. Тэмп задае будаўнічая галіна. За 7 месяцаў 2023 г. у эксплуатацыю ўведзена 177,7 тыс. квадратных метраў жылля, што складае 145% да ўзроўню студзеня-ліпеня 2022 г.

Уносіць свой уклад Магілёўскі рэгіён і ва ўмацаванне тэхналагічнага суверэнітэту дзяржавы шляхам стварэння новых індустрыяльных магутнасцей і перадавых тэхналогій. У зададзеным тэмпе рэалізуецца праект па арганізацыі вытворчасці камплектуючых для нафтахімічнага, газатранспартнага і льноперапрацоўчага абсталявання і прадпрыемстваў дакладнай механікі на базе УЧНВП «Тэхналіт» у г. Магілёве. Здача аб'екта ў эксплуатацыю запланавана на 2-й квартал 2024 года, але ўжо зараз выраблена і адгружана новай прадукцыі і камплектуючых на суму 1499,89 тыс. рублёў. Уся прадукцыя - імпартазамяшчальная.

Вядзецца стварэнне новай вытворчасці - смеццеперапрацоўчага завода для г. Бабруйска на базе КУП «Магілёўскае абласное ўпраўленне капітальнага будаўніцтва». Цяпер будаўнічая гатоўнасць аб'екта звыш 80 працэнтаў, тэхналагічная - ад 60 працэнтаў да 100 працэнтаў. Сярод інвестпраектаў, рэалізаваных па праграме «Адзін раён - адзін праект», - новы цэх з устаноўкай лініі гранулявання па перапрацоўцы разнастайнай другаснай сыравіны ў г. Круглае на базе ТАА «Завод па перапрацоўцы другасных рэсурсаў «Усходні» (уведзены ў эксплуатацыю ў маі 2023 г.).

Некалькі праектаў па развядзенні рыб каштоўных парод у Хоцімскім, Краснапольскім, Чэрыкаўскім раёнах плануецца ўключыць у Праграму Паўднёва-Усходняга рэгіёну Магілёўскай вобласці з прыцягненнем фінансавання ААТ «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь».

У цэлым інвестыцыйная актыўнасць і рэалізацыя інвестыцыйных праграм на Магілёўшчыне праходзіць у рэжыме пошуку і прапрацоўкі праектаў з асаблівым акцэнтам на экспертызу і ацэнку канчатковага выніку, што сведчыць аб разуменні адказнасці ўдзельнікаў за вынік у сярэднетэрміновай і доўгатэрміновай перспектыве.

bisr.gov.by

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая