RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Магілёўская вобласць прэзентуе гала-канцэрт на рэспубліканскім фестывалі «Беларусь - мая песня»

Магілёўская вобласць 31 мая прэзентуе гала-канцэрт на рэспубліканскім фестывалі «Беларусь - мая песня».

Для гасцей падрыхтавалі шмат сюрпрызаў. У фае Палаца Рэспублікі разгорнецца выстава, якая адлюстроўвае брэнды кожнага рэгіёна вобласці.

Так, напрыклад, Бялыніцкі раён прэзентуе міжрэгіянальны фестываль рэтра-песні «Залатая мелодыя», г.Бабруйск - Міжнародны фестываль народнай творчасці «Вянок дружбы», Бабруйскі раён - рэгіянальны фестываль народнай творчасці і рамёстваў «Глушанскі хутарок», Глускі раён - рэгіянальны фестываль творчасці «Славянскі карагод», Дрыбінскі раён - рэгіянальны фестываль народнай творчасці, народных промыслаў і рамёстваў «Дрыбінскія таржкі», Кіраўскі раён - рэгіянальнае свята «Вераснёўскі фэст. Палац у Жылічах», Краснапольскі раён – рэгіянальны фестываль аматарскіх тэатраў «Тэатральныя вечарыны» ды іншыя.

На галоўнай сцэне Палаца Рэспублікі адбудзецца гала-канцэрт мастацкай творчасці Магілёўскай вобласці «Натхненне Радзiмай». Творчыя калектывы пакажуць усю ўнікальнасць і непадобнасць вобласці, прадэманструе ўсё багацце і шматграннасць культурнай палітры.

mogomc.by

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая