Магілёўская вобласць рыхтуецца да «Марафону адзінства»
14.11.2024 - 10:25
Магілёўская вобласць рыхтуецца да марафону адзінства! 15 лістапада рэспубліканская грамадска-культурная акцыя пачнецца ў Бабруйску. Чакае насычаная праграма. У яе ліку – «Нясумныя нелекцыі», «Знаковая сустрэча» са знакамітымі беларусамі і лідэрамі грамадскай думкі. Для работнікаў прадпрыемстваў адбудуцца сустрэчы ў працоўных калектывах «Адну справу робім» і канцэрты ў цэхах «Разам працуем,разам спяваем!». Кульмінацыяй стане музычнае шоу «Час выбраў нас», да якога актыўна рыхтуюцца калектывы Магілёўшчыны.
Переводчик