Магілёўская вобласць – у спісе горадабудаўнічых праектаў на распрацоўку ў 2021 годзе
18.11.2020 - 09:49
Савет Міністраў зацвердзіў пералік горадабудаўнічых праектаў, заказ на распрацоўку якіх падлягае размяшчэнню ў 2021 годзе. Адпаведную пастанову ад 16 лістапада 2020 года №649 афіцыйна апублікавалі сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
У пералік увайшлі 24 горадабудаўнічыя праекты. Для Магілёўскай вобласці –тры.
У прыватнасці, будзе распрацаваны генеральны план для Магілёва.
Акрамя таго, генеральныя планы распрацуюць і для зоны адпачынку рэспубліканскага значэння «Чыгірынка».
Таксама будзе падрыхтаваны шэраг схем комплекснай тэрытарыяльнай арганізацыі розных раёнаў Беларусі і дэталёвыя планы розных участкаў.
Переводчик