RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Магілёўскі абласны мастацкі музей запрашае гараджан правесці ўікэнд разам

Магілёўскі абласны мастацкі музей у межах праекта «Уікэнд у музеі» прапануе:

12 чэрвеня (субота) з 12.00 да 13.00 – інтэрактыўныя музейныя заняткі «Шакалад», дзе можна пазнаёміцца з гісторыяй узнікнення ўсімі любімага прадукту. Наведвальнікі даведаюцца пра тое, якое дачыненне да шакаладу маюць індзейцы, чаму гэты ласунак не маглі сабе дазволіць раней, як робяць шакалад, дзе ён расце, як яго правільна выбраць, чым ён карысны, а чым шкодны. Гасцям раскажуць пра тое, як «ежа багоў» паўплывала на сусветную культуру, пра шэдэўры сусветнага жывапісу, дзе адбілася любоў да шакаладу. Затым удзельнікаў чакае гульня і салодкі сюрпрыз. Заняткі праводзяцца для групы ад пяці чалавек. Кошт – 2 р. 50к. (6 +)

13 чэрвеня (нядзеля) з 13.00 да 14.00 – інтэрактыўная экскурсія па карціннай галерэі народнага мастака Беларусі П. В. Масленікава. Гасцей музея чакае займальны аповяд пра мастака і яго творчасць, якой ён прысвяціў усё сваё жыццё. Вам можна будзе даведацца пра няпростыя перыпетыі на шляху да высокага мастацтва, зразумець шматграннасць асобы вядомага мастака, а таксама па-новаму зірнуць на такія знаёмыя беларускія прасторы.

Папярэдні запіс і даведкі па тэлефоне: (80222) 62-24-25.

 

Рэд.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая