Пагадненне на 2019-2021 гады заключана паміж Магілёўскім аблвыканкамам, абласным аб’яднаннем прафсаюзаў і асацыяцыяй прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў. Замацаваныя ў дакуменце нормы носяць абавязковы для сацыяльных партнёраў характар і стануць асновай для заключэння тарыфных і мясцовых пагадненняў, а таксама калектыўных дагавораў у арганізацыях і на прадпрыемствах рэгіёна. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе МААП.
«Траістае пагадненне закранае інтарэсы большасці груп насельніцтва, – адзначыў старшыня Магілёўскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Дзмітрый Янкоў. – У яго аснову ляглі палажэнні, накіраваныя на развіццё эканомікі рэгіёна і павышэнне ўзроўню сацыяльнай абароненасці насельніцтва, у тым ліку занятасці працоўных, узроўню заработнай платы, тэрмінаў яе выплаты ў арганізацыях. Замацаваныя ў дакуменце нормы носяць абавязковы для сацыяльных партнёраў характар і стануць асновай для заключэння тарыфных і мясцовых пагадненняў, а таксама калектыўных дагавораў у арганізацыях і на прадпрыемствах вобласці. Наша задача – сумеснымі намаганнямі выканаўчай улады, прафсаюзаў і наймальнікаў забяспечыць вырашэнне надзённых для нашых грамадзян пытанняў, – падкрэсліў ён. – Напрыклад, сёння людзей хвалюе не толькі абарона іх працоўных і сацыяльна-эканамічных правоў і інтарэсаў, але і пытанні аховы працы, павышэння бяспекі на вытворчасці, забеспячэння годнага ўзроўню заработнай платы, стварэння ўмоў вольнага часу і аздараўлення».
Фото - пресс-служба МООП
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.07.2024 - 11:17
Аляксандр Лукашэнка трымае на асабістым кантролі аднаўленчыя работы па ліквідацыі наступстваў стыхіі
09.07.2024 - 15:47
Прамую тэлефонную лінію ў Магілёўскім аблвыканкаме 13 ліпеня правядзе Генадзь Дзенгалёў