У сакавіку гэтага года адной з галоўных аграрных установаў адукацыі ў краіне «Магілёўскаму дзяржаўнаму ордэну Працоўнага Чырвонага Сцяга агралесатэхнічнаму каледжу імя К.П. Арлоўскага» споўнілася 80 гадоў з дня заснавання.
У святочны дзень ва ўстанове адукацыі адкрылася экспазіцыя «Помнім, шануем, ганарымся», прысвечаная кіраўнікам, якія ўдзельнічалі ў станаўленні і развіцці каледжа з моманту яго заснавання.
На мемарыяльную дошку нанесены партрэты Аляксандра Львова, Паўла Латышкевіча, Мікалая Старавойтава і Георгія Маліноўскага. А ў клубе ўстановы адукацыі лепшых работнікаў каледжа адзначылі падзякамі і ганаровымі граматамі. Для гасцей і ўдзельнікаў урачыстасці быў арганізаваны святочны канцэрт.
Ва ўрачыстым мерапрыемстве прынялі ўдзел памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк, намеснік старшыні аблвыканкама Валерый Малашка, начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі аблвыканкама Андрэй Заблоцкі, намеснік старшыні Магілёўскага райвыканкама Ірына Курашова, арцыбіскуп Магілёўскі і Мсціслаўскі Высокапраасвяшчэннейшы Уладыка Сафроній і іншыя ганаровыя госці, а таксама прадстаўнікі навучальных устаноў, грамадскіх арганізацый, педагогі каледжа, ветэраны.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.07.2024 - 12:02
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць 20 ліпеня ў Магілёўскай вобласці
16.07.2024 - 09:20
Рэктар БДСГА: у нас больш за 140 пагадненняў з навучальнымі і навуковымі ўстановамі свету (відэа)