Магілёўскі «Барысфен» заваяваў бронзу мужчынскага чэмпіянату Беларусі па баскетболе
Баскетбалісты магілёўскага «Барысфена» сталі ўладальнікамі бронзавых узнагарод мужчынскага чэмпіянату Беларусі.
Двойчы абгуляўшы віцебскі «Рубон» на сваёй пляцоўцы, магіляўчане здабылі трэцюю вікторыю ў Віцебску - 94:87. У Магілёве падапечныя Андрэя Крываноса двойчы атрымалі буйныя перамогі - 91:73 і 85:67.
Учора ў першым паядынку залатой серыі дзейныя чэмпіёны краіны баскетбалісты «МІНСКА» абгулялі ў сябе дома «Гродна-93» з лікам 75:66. Сёння сапернікі таксама сустрэнуцца на паркеце сталічнага Палаца спорту, а 22 мая згуляюць на пляцоўцы спарткомплексу «Алімпія» ў Лідзе. Уваход на паядынкі вольны. Мінчане на працягу 15 гадоў нікому не саступаюць чэмпіёнскі тытул, год таму яны таксама сустракаліся з камандай Дзмітрыя Кузьміна ў залатой серыі і тады тройчы перамаглі гродзенскіх баскетбалістаў - 71:67, 107:74, 105:63.
Переводчик