Баскетбалісты магілёўскага «Барысфена» здабылі дзясятую перамогу запар у матчах чэмпіянату Беларусі.
Сёння гуляючы ў гасцях у «Гродна-93» каманда Андрэя Крываноса амаль увесь час саступала гаспадарам, перавага якіх даходзіла да 20 ачкоў. Аднак у самым канцы паядынку магіляўчане дагналі сапернікаў і ў выніку здолелі вырваць перамогу з перавагай у шэсць балаў - 88:82.
Пасля гэтага поспеху ў актыве «Барысфена» стала 20 ачкоў, баскетбалісты «Гродна-93» адстаюць на тры балы. Па 13 ачкоў у актыве рэзервістаў БК «МІНСК» і сталічнага клуба «Імпульс-БДУІР», якія заўтра сустрэнуцца ў вочным паядынку. Акрамя таго, «Гомельскія рысі» прымуць на сваёй пляцоўцы віцебскі «Рубон».
Турнірную табліцу жаночага першынства краіны ўзначальваюць баскетбалісткі «МІНСКА», якія набралі 14 ачкоў з 14 магчымых. Па 13 балаў набралі дзеючы чэмпіён Беларусі «Гарызонт» і сярэбраны прызёр гродзенская «Алімпія».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
10.10.2025 - 11:53
На III Гульнях краін СНД у Азербайджане спартсмены Магілёўскай вобласці заваявалі 31 медаль
09.10.2025 - 09:46
Хакеісты «Дынама-Шынніка» выйгралі чацвёрты матч запар у МХЛ
08.10.2025 - 09:39
Магілёўская цяжкаатлетка Сюзана Валадзько заняла чацвёртае месца на чэмпіянаце свету ў Нарвегіі
06.10.2025 - 10:06