Магілёўскі ЦАР абараніў званне чэмпіёна Беларусі па пляжным футболе.
У Шчучыне ў вырашальным паядынку за золата магіляўчане перайгралі клуб «Брэст-Волга» з вынікам 8:4. Брэстаўчане ўпершыню змагаліся за чэмпіёнскі тытул. Для спартсменаў ЦАР гэтае чацвёртае золата нацыянальнага чэмпіянату. Уладальнікам бронзы стаў дэбютант турніру астравецкі «Меліяратар», які адолеў у гульні за трэцяе месца «Шчучын» у серыі пасляматчавых пенальці - 7:6 (гульнявы час - 2:2).
Лепшым гульцом чэмпіянату краіны прызнаны Ягор Гарадзецкі (ЦАР), яго таварыш па камандзе Уладзімір Усціновіч атрымаў прыз лепшаму варатару, а лепшым бамбардзірам стаў Павел Стаскевіч («Гроднааблспорт»), які забіў 30 мячоў.
Цяпер наймацнейшыя беларускія майстры пляжнага футбола ў складзе нацыянальнай зборнай пад кіраўніцтвам іспанскага спецыяліста Нікаласа Альварада пачынаюць падрыхтоўку да II Гульняў краін СНД. Турнір па пляжным футболе пройдзе на пляцоўцы мінскага САК «Алімпійскі» з 4 па 9 жніўня.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
12.07.2024 - 09:21
Слонім і Бабруйск прымуць матчы 1/16 фіналу Кубка Беларусі па футболе
01.07.2024 - 10:27
Магілёўскі ЦАР выйграў усе матчы на старце чэмпіянату Беларусі па пляжным футболе
28.06.2024 - 16:13
25.06.2024 - 17:37
Магілёўскую вобласць на VIII Гульнях «Дзеці Азіі» ў Якуцку прадставяць 17 спартсменаў
25.06.2024 - 13:19
Адкрыты турнір «Кубак дружбы» па настольным тэнісе стартаваў у Магілёве