Магілёўскі ЦАР пяты раз стаў уладальнікам Кубка Беларусі па пляжным футболе.

У Брэсце ў фінальным паядынку 15-га кубкавага розыгрышу магіляўчане перамаглі каманду «Брэст-Волга» з лікам 4:1. У гэтым сезоне ЦАР таксама выйграў Суперкубак і чэмпіянат Беларусі. У гульні за трэцяе месца Кубка Беларусі віцебскі «Юркас» абыграў спартсменаў «Шчучына» з вынікам 6:3.

Лепшым іграком турніру прызнаны Юрый Пятроўскі (ЦАР), лепшым варатаром стаў Вадзім Аляшкевіч («Брэст-Волга»), лепшы бамбардзір - Міхаіл Канстанцінаў («Юркас»), які забіў 11 мячоў.

БЕЛТА