Спартсмены Магілёўскага клуба ЦАР сталі ўладальнікамі Суперкубка Беларусі па пляжным футболе, упэўнена перамогшы «Шчучын».
У паядынку за першы трафей новага сезона магілёўцы 20 мая ў Шчучыне цалкам перайгралі гаспадароў пляцоўкі і выйгралі з перавагай у восем мячоў – 12:4. У складзе пераможцаў хет-трык аформіў Іван Канстанцінаў.
Два папярэднія сезоны запар уладальнікам Суперкубка станавіўся «Гроднааблспорт», які абодва разы перамагаў магілёўцаў.
21 мая ў Шчучыне пачаўся першы тур 15-га чэмпіянату Беларусі па пляжным футболе. Акрамя суіскальнікаў Суперкубка, у ім прымаюць удзел «Гроднааблспорт», «Брэст-Волга», Кобрынскае «Палессе» і Бабруйскі клуб «Эковер-ПРО». Сустрэчы другога тура таксама адбудуцца ў Шчучыне (4‑5 чэрвеня), затым эстафету прыме Гродна (9–10 ліпеня) , а заключны этап нацыянальнага першынства намечана правесці 30–31 ліпеня ў Кіраўску. У сярэдзіне жніўня адбудзецца 13-ы розыгрыш Кубка Беларусі, месца правядзення вызначыцца пазней.
Па матэрыялах БЕЛТА
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.07.2024 - 11:49
12.07.2024 - 09:21
Слонім і Бабруйск прымуць матчы 1/16 фіналу Кубка Беларусі па футболе
01.07.2024 - 10:27
Магілёўскі ЦАР выйграў усе матчы на старце чэмпіянату Беларусі па пляжным футболе
28.06.2024 - 16:13