Магілёўскі ЦАР выйграў усе матчы на старце чэмпіянату Беларусі па пляжным футболе
Чэмпіён Беларусі па пляжным футболе магілёўскі ЦАР паспяхова пачаў новае нацыянальнае першынство, атрымаўшы перамогі ва ўсіх сямі праведзеных паядынках.
Пасля чатырох вікторый у стартавым туры, які адбыўся ў Шчучыне, магіляўчане ў мінулы ўік-энд працягнулі пераможную серыю ў Кіраўску. У першым матчы яны ўпэўнена абгулялі выхаванцаў ДЮСШ-ЦАР - 10:1, потым перамаглі «Гроднааблспорт» - 10:6, а затым аказаліся мацнейшымі за спартсменаў «Шчучына» - 7:3. Пасля двух стартавых тураў у актыве ЦАР 21 ачко, другім ідзе «Брэст-Волга» - 14 заліковых балаў, на трэцяй пазіцыі «Шчучын», у якога 10 ачкоў, на два балы менш у віцебскага «Юркаса». Наступны тур 17-га чэмпіянату краіны па пляжным футболе пройдзе 27-28 ліпеня.
А неўзабаве лепшыя ігракі збяруцца ў трэніровачным лагеры зборнай Беларусі і адправяцца на таварыскія паядынкі з трохразовым чэмпіёнам планеты - зборнай Расіі. Сустрэчы адбудуцца 12 і 14 ліпеня ў Санкт-Пецярбургу. Гэтыя спарынгі стануць для беларускай дружыны чарговым этапам падрыхтоўкі да матчаў Еўралігі і кваліфікацыі чэмпіянату свету.
Переводчик