Футбалісты магілёўскага «Дняпра» прымуць брэсцкае «Дынама» ў стартавым матчы 27-га тура чэмпіянату Беларусі.

Сённяшняя сустрэча на полі магілёўскага стадыёна «Спартак» пачнецца ў 18.15 і будзе трансліравацца ў прамым эфіры тэлеканала «Беларусь 5». У паядынку першага круга ў Брэсце дынамаўцы разграмілі магіляўчан з лікам 6:1. У мінулым туры абедзве каманды гулялі на сваіх арэнах і завяршылі паядынкі ўнічыю: «Дынама» з «Нёманам» (2:2), а «Дняпро» з «Тарпеда-БЕЛАЗам» (1:1).

БЕЛТА