Магілёўскі дзяржуніверсітэт імя А. А. Куляшова адзначыў Дзень нараджэння
15.10.2020 - 10:29
Адной са старэйшых навучальных устаноў Магілёўскай вобласці – МДУ імя А. А. Куляшова – 107 гадоў. У гонар гэтага ў навучальнай установе прайшоў Тыдзень ВНУ.
Для студэнтаў ладзілі спартыўна-забаўляльныя мерапрыемствы, сустрэчы з вядомымі выпускнікамі, песенны флэшмоб, вялікі святочны канцэрт. Узнагароды атрымалі найлепшыя выкладчыкі і студэнты.
На 7 факультэтах ВНУ вучыцца каля 5 тыс. чалавек, сярод якіх 1,5 тыс. – замежныя студэнты.
Переводчик