Беларускі гімнаст Ягор Шарамкоў стаў чэмпіёнам Спартыўных гульняў краін БРІКС у вольных практыкаваннях.
Спаборніцкую праграму другога дня ў гімнастаў адкрыў мужчынскі фінал у вольных практыкаваннях. Нашу каманду ў гэтым відзе прадставілі Яраслаў Крутаў, а таксама пераможца аднаго з этапаў Кубка свету 2024 года ў гэтай дысцыпліне Ягор Шарамкоў. Учорашні прызёр шматбор'я выйшаў на дыван адным з першых і адразу ж паказаў вынік, наблізіцца да якога не змог ніводны з канкурэнтаў, - 14,933 бала.
Яраслаў Крутаў не застаўся ў баку і таксама падняўся на пастамент, выйграўшы бронзу з сумай у 13,966 ачка, апярэдзіўшы тытулаванага расіяніна Артура Далалаяна. Паміж двума беларусамі ўклініўся алімпійскі чэмпіён з Расіі Мікіта Нагорны, які набраў 14,133 бала. Далей мужчыны выступяць у фіналах на кані і кольцах, а жанчыны разыграюць медалі ў апорным скачку і на брусах.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
10.10.2025 - 11:53
На III Гульнях краін СНД у Азербайджане спартсмены Магілёўскай вобласці заваявалі 31 медаль
09.10.2025 - 09:46
Хакеісты «Дынама-Шынніка» выйгралі чацвёрты матч запар у МХЛ
08.10.2025 - 09:39
Магілёўская цяжкаатлетка Сюзана Валадзько заняла чацвёртае месца на чэмпіянаце свету ў Нарвегіі
06.10.2025 - 10:06