Магілёўскі і Брэсцкі абласныя тэатры лялек 19-21 кастрычніка абмяняюцца гастролямі, расказалі ў магілёўскай установе культуры.
Брэсцкія лялечнікі прадставяць на магілёўскай сцэне спектакль па казцы Святланы Макаровіч «Пякарня Мыш-Маш» у пастаноўцы славенскага рэжысёра Роберта Вальтла. Герой гісторыі - майстэрскі кулінар, лепш за якога ніхто не зможа спячы хлеб. Яго верныя памагатыя - мышкі, якія апоўначы ператвараюцца ў чалавечкаў, весяляцца і танчаць. Аднойчы зайздросная суседка пекара Ярына раскрыла таямніцу Мыш-Маша і распавяла ўсім, што ён вядзьмак. Пасля гэтага інцыдэнту пекар знікае, а разам з ім ад людзей сыходзіць радасць, бо больш ніхто не есць самага смачнага хлеба ў свеце.
У сваю чаргу магілёўскія лялечнікі прадставяць у Брэсце спектакль «Прыгоды Джэка Вераб'я» - захапляльную гісторыю пра піратаў з неверагоднымі ператварэннямі і сапраўднымі бітвамі на шпагах. Галоўны герой казкі адправіцца ў новае марское падарожжа, з гумарам пераадольваючы ўсе яго нягоды і цяжкасці. Гэта яркі музычны спектакль з запамінальнымі мелодыямі і любімымі героямі, аўтар і рэжысёр-пастаноўшчык якога Ігар Казакоў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
12.07.2024 - 09:25
Ансамблі фальклорнай і народнай песні выступяць на рэгіянальным конкурсе ў Чэрыкаўскім раёне
08.07.2024 - 14:55
06.07.2024 - 18:14
Анатоль Маркевіч на свяце «Купалле»: толькі ў адзінстве мы можам тварыць і ствараць