У Магілёўскім інстытуце МУС 26–28 лютага пройдзе ведамасны чэмпіянат Беларусі па рукапашным баі. Пра гэта паведамілі ва ўстанове адукацыі.
На працягу трох дзён спартсмены з абласных і Мінскага гарадскога УУС, унутраных войскаў, Дэпартамента аховы, СПБТ «Алмаз», Дэпартамента выканання пакаранняў, Акадэміі МУС і Магілёўскага інстытута МУС будуць высвятляць, хто мацнейшы.
У першы дзень пройдзе дэманстрацыя прыёмаў барацьбы і жараб’ёўка каманд. Другі пачнецца з урачыстай цырымоніі адкрыцця, пасля якой адбудуцца папярэднія паядынкі ва ўсіх вагавых катэгорыях, а таксама паўфіналы і суцяшальныя раўнды. У апошні дзень спаборніцтваў каманды пазмагаюцца ў фінальных баях за прызавыя месцы.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.07.2024 - 11:17
Аляксандр Лукашэнка трымае на асабістым кантролі аднаўленчыя работы па ліквідацыі наступстваў стыхіі
09.07.2024 - 15:47
Прамую тэлефонную лінію ў Магілёўскім аблвыканкаме 13 ліпеня правядзе Генадзь Дзенгалёў