RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Магілёўскі мясакамбінат мае рэзерв для павышэння эфектыўнасці экспартных паставак – КДК

Магілёўскі мясакамбінат мае значныя рэзервы для павышэння эфектыўнасці экспартных паставак за кошт нарошчвання аб’ёмаў рэалізацыі прадукцыі з глыбокай перапрацоўкай. Такое меркаванне выказаў старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Магілёўскай вобласці Алег Садоўскі пры наведванні ААТ «Магілёўскі мясакамбінат».

Падчас наведвання Алег Садоўскі азнаёміўся працай аднаго з найбуйнейшых прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу Магілёўскай вобласці. Дырэктар мясакамбіната Сяргей Любянкоў расказаў аб праведзенай працы, адзначыў дасягнуты прагрэс у развіцці жывёлагадоўлі ў сельгаспрадраздзяленнях мясакамбіната. «Гэта і паспяховы вопыт адкорму ў сельгасарганізацыях рэгіёнабуйной рагатай жывёлы, якая належыць мясакамбінату, павышэнне эфектыўнасці вытворчасці птушкі і яйка на далучаным да камбіната прадпрыемстве «Ялец» Магілёўскага раёна, выхад на рэнтабельную працу новага свінакомплексу ў Слаўгарадскім раёне», – сказаў дырэктар прадпрыемства.

Асноўным замежным партнёрам для Магілёўскага мясакамбіната стала Кітайская Народная Рэспубліка. Пры гэтым прадпрыемства не страціла пазіцыі і на рынку Расійскай Федэрацыі. У гэтыя дзве краіны экспартуецца каля 80% прадукцыі мясакамбіната.

«Нягледзячы на дасягнутыя вынікі, застаецца пытанне няпоўнай загрузкі мясакамбіната, якое не вырашана да канца. Маюцца значныя рэзервы павышэння эфектыўнасці экспартных паставак за кошт нарошчвання аб’ёмаў рэалізацыі прадукцыі з глыбокай перапрацоўкай– каўбас, вэнджаніны і г.д.», – адзначыў Алег Садоўскі.

Па выніках наведвання мясакамбіната Магілёўскаму аблвыканкаму рыхтуюць прапановы па павышэнні эфектыўнасці працы падведамнага яму ААТ «Магілёўскі мясакамбінат».

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая