RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Магілёўскі мясакамбінат плануе сёлета наладзіць выпуск кансерваў

У гэтым годзе Магілёўскі мясакамбінат плануе запусціць вытворчасць мясных кансерваў. Пра гэта паведаміў генеральны дырэктар холдынгу Аляксандр Мілюцін.

«У гэтым годзе рыхтуемся наладзіць выпуск мясных кансерваў. Гэта актуальная і запатрабаваная на рынку прадукцыя, прычым як на ўнутраным, гэтак і рынках далёкай дугі. У гэтай прадукцыі зацікаўлены ў розных краінах, - сказаў Аляксандр Мілюцін. - Новая лінія будзе расійскай вытворчасці, яна па сваіх тэхнічных характарыстыках не саступае еўрапейскім аналагам. Акрамя гэтага, з улікам сусветных умоў у нас не ўзнікне ў будучыні пытанняў адносна камплектуючых».

Запусціць новую для рэгіёну вытворчасць плануюць ужо ў верасні. Першыя мясныя кансервы, вытворчасць якіх пачне Магілёўскі мясакамбінат, будуць з ялавічыны і свініны. Аднак на гэтым спыняцца на вытворчасці не плануюць.

«Цяпер мы вырабляем каўбасы і мясныя дэлікатэсы не толькі з традыцыйнай сыравіны, а выкарыстоўваем мяса дзікіх жывёл. У планах - выпускаць і тушонку з такіх відаў сыравіны», - адзначыў Аляксандр Мілюцін.

Прадпрыемства актыўна рэагуюць на тэндэнцыі сучаснасці - праводзіцца мадэрнізацыя вытворчасці. «Сучасныя людзі шануюць свой час. Ім важна атрымліваць якасную прадукцыю ў сучасным і бяспечным пакаванні. Мы абачліва рэагуем на гэтыя павевы. У мінулым годзе закупілі і ўстанавілі вакуумную ўпаковачную машыну. У гэтым годзе будзе закуплена новая ўпаковачная лінія. Сёння свет не хоча, каб прадукцыя выглядала як раней - усім патрэбна сучаснае і зручнае пакаванне. Для нас актуальна развіваць гэты напрамак», - распавёў гендырэктар.

Толькі за мінулы год тут асвоілі амаль 40 новых відаў прадукцыі. Асноўная стаўка зроблена на ўнутраны рынак краіны. Магілёўскі мясакамбінат пашырае сваю прысутнасць і на замежных рынках. Прадукцыя пастаўляецца ў Азербайджан, Грузію і шэраг іншых краін. Павялічылі аб'ём паставак у Казахстан амаль у 2 разы. Пастаўкі ідуць у Кітай. Актыўна прапрацоўваецца пытанне паставак магілёўскай прадукцыі ў краіны Афрыкі. Расійская Федэрацыя па-ранейшаму застаецца важнейшым стратэгічным партнёрам прадпрыемства.

На сённяшні дзень паглыбленая перапрацоўка сыравіны на Магілёўскім мясакамбінаце складае 95-97 працэнтаў.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая