Абласны фестываль народнай творчасці «Беларусь родная, музычная, народная» праходзіць у Магілёве. Арганізатар культурнага форума - Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай працы. Усе раёны вобласці выступаюць з творчай прэзентацыяй. Сёння чарга Магілёўскага раёна: артысты знаёмілі гледачоў з багатай гістарычнай і культурнай спадчынай, культурнымі і турыстычнымі брэндамі свайго рэгіёну.
Гасцей сустракала выстава майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Можна было ўбачыць майстар-класы рамеснікаў і набыць сувеніры. У канцэртнай праграме з яркімі нумарамі выступілі больш за 350 удзельнікаў – вядомыя творчыя калектывы раёна, сярод якіх заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль народнай музыкі і песні «Світанак» раённага цэнтра культуры, харэаграфічны ансамбль «Ірыскі» Вейнянскага філіяла, вакальны ансамбль .
Эстафету прыняў Чэрыкаўскі раён, творчая прэзентацыя якога адбудзецца 4 красавіка.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
25.04.2024 - 16:10
У Магілёве падпісалі Пагадненне па рэалізацыі праекта «Урок у музеі»
17.04.2024 - 12:17
Аляксандр Жыгун: наша культурная спадчына дазваляе адчуваць сябе адзінай самабытнай сям'ёй
16.04.2024 - 18:00
16.04.2024 - 17:10
У Магілёве замежным гасцям паказалі беларускі абрад «Гуканне вясны»