Магілёўскім драмтэатру і гарадской капэле прысвоены званні «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь»
01.06.2020 - 09:32
Калектывам УК «Магілёўскі абласны драматычны тэатр» і УК «Магілёўская гарадская капэла» прысвоена званне «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь». Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім аблвыканкаме.
Як расказалі суразмоўцы, адпаведныя пастановы Міністэрства культуры № 45 і № 46 падпісаныя 27 мая.
Магілёўскія калектывы адзначаны за важкі ўклад у развіццё беларускай нацыянальнай культуры, выдатныя дасягненні ў мастацтве, адпаведны мастацкі ўзровень і творчыя паказчыкі.
Переводчик