Магілёўскія кандытары заваявалі медалі на Кубку свету па кулінарным мастацтве
03.01.2019 - 10:59
Магілёўскія кандытары заваявалі медалі рознай вартасці на Кубку свету па кулінарным мастацтве ў Люксембургу. Сёння найлепшых узнагародзілі ганаровымі граматамі і падзякамі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
Так, залатога медаля ўдастоена Наталля Мінчанкава, якая прадстаўляла ААТ «Булачна-кандытарская кампанія «Дамачай»». Серабро атрымалі кандытары гэтага ж прадпрыемства Наталля Шарай і Алена Ахарцава.
За званне найлепшых у конкурсе змагалася каля 600 кандытараў з 50 краін свету. Іх працы ацэньвалі эксперты з Сусветнай кулінарнай асацыяцыі.

Фота Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання
Переводчик