Рус Бел Eng 中文

Магілёўскія лучніцы спыніліся за крок ад узнагарод Алімпіяды ў Токіа

Жаночая зборная Беларусі па стральбе з лука спынілася за крок ад узнагарод Алімпіяды ў Токіа.

У камандным турніры Карына Казлоўская, Ганна Марусава і Карына Дзёмінская ў матчы за бронзавы медаль саступілі зборнай Германіі з лікам 1:5 і занялі чацвёртае месца.

На шляху да «бронзавай» сустрэчы беларускія спартсменкі з аднолькавым вынікам 5:3 перамаглі каманды Кітая і Японіі, а ў паўфінале саступілі галоўнаму фаварыту алімпійскага турніру зборнай Рэспублікі Карэя з лікам 1:5. У другім паўфінале расіянкі былі мацнейшыя за каманду Германіі – 5:1.

Сцяганосец беларускай каманды на Алімпіядзе ў Токіа Ганна Марусава, падводзячы вынікі каманднага турніру па стральбе з лука, засталася задаволеная дзеяннямі калектыву, аднак адзначыла, што ёй ёсць над чым падумаць. «Вядома, задаволена стральбой усёй нашай каманды. Нягледзячы на тое што занялі чацвёртае месца, гэта вялікі вынік. Сёння страляла не зусім стабільна, як хацелася б. Так што ёсць над чым падумаць і за што паўшчуваць. Супраць немак сустрэча, на жаль, не атрымалася. Прайшла хутка і бязладна. Не зарыентаваліся з прыцэлам па ветры і па працы», – адзначыла яна.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая