RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Магілёўскія прадпрыемствы ў ліку пераможцаў рэспубліканскага конкурсу «Лідэры прамысловасці Рэспублікі Беларусь – 2024»

Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў ІІ Рэспубліканскага конкурсу за дасягненні ў галіне развіцця прамысловых тэхналогій і менеджменту «Лідэры прамысловасці Рэспублікі Беларусь – 2024» прайшла ў Мінске. У другім конкурсе ў параўнанні з першым колькасць пераможцаў падвоілася. 62 узнагароды былі ўручаны 52 прадпрыемствам прамысловасці.

ААТ «Магілёўскі металургічны завод» удастоены дыплома II ступені ў намінацыі «Прадукт года ў катэгорыі «Рост якасных паказчыкаў» за прадстаўлены прадукт «Восі чарнавыя для чыгуначнага рухомага саставу РУ1Ш».

Восі РУ1Ш - асноўны кампанент колавых пар, прызначаных для грузавых і пасажырскіх вагонаў чыгунак. Увесь працэс вытворчасці восяў аўтаматызаваны.

Праектная магутнасць аўтаматызаванай лініі складае да 25 тыс. шт. восяў рознага прызначэння ў год.

ААТ «Магілёўліфтмаш» атрымаў дыплом І ступені ў намінацыі «Тэхніка года» за прадукт «Ліфт электрычны пасажырскі ПВР0110К1 з аўтаматычнымі складчатымі дзвярыма кабіны і ворнымі дзвярыма шахты ручнога адчынення грузападымальнасцю 180 кг, хуткасцю V = 1,0 м/с».

Ліфты прызначаны для ўстаноўкі і транспарціроўкі пасажыраў у жылых і грамадскіх будынках або збудаваннях з вышынёй уздыму да 45 метраў.

Раней на тэрыторыі Беларусі і краін СНД ліфтаў гэтай канструкцыі не рабілася.

Па матэрыялах БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая