Магілёўская школа ўпершыню праводзіць акцыю «Пасылка для ветэрана». У скрынцы так званы «салдацкі набор» і віншавальнае пісьмо-трохкутнік.
СШ № 38 Магілёва знаходзіцца на вуліцы, якая носіць імя вядомага пісьменніка-франтавіка Канстанціна Сіманава. Побач – вуліца Куцепава, названая ў гонар легендарнага абаронцы Магілёва. Ветэраны, якія жывуць менавіта на гэтых вуліцах, атрымаюць ад удзячных школьнікаў і іх бацькоў пасылкі. Паводле слоў намесніка дырэктара навучальнай установы Ніны Буланьковай, настаўнікі прадумалі спіс прадуктаў, а бацькі з дзецьмі іх набылі. Галоўнае патрабаванне – каб усе было ў завадской упакоўцы.
У школьнай акцыі прынялі ўдзел усе класы, а афармляць падарункі і падпісваць віншавальныя лісты-трохкутнікі даручылі старшакласнікам.
У адміністрацыі навучальнай установы расказалі, што адказныя за мерапрыемства стэлефаноўваюцца з ветэранамі, якія пражываюць у іх мікразоне, а таксама з іх блізкімі і дамаўляюцца аб перадачы падарунка з улікам усіх мер прафілактыкі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
08.09.2025 - 09:14
Моладзь Саюзнай дзяржавы: памяць аб ВАВ - гэта не проста старонкі падручнікаў, а наш маральны шчыт
05.09.2025 - 12:08
Творчыя конкурсы, майстар-класы, экскурсіі: Магілёў прымае фестываль «Моладзь - за Саюзную дзяржаву»
05.09.2025 - 10:25
Яркі старт конкурснай праграмы фестывалю Саюзнай дзяржавы ў Магілёве