RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Магілёўскую мытню ўзначаліў Андрэй Місючэнка

Старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Уладзімір Арлоўскі сёння прадставіў новага начальніка Магілёўскай мытні Андрэя Місючэнку калектыву і кіраўніцтву праваахоўных ведамстваў вобласці.

Андрэй Місючэнка нарадзіўся ў Гомелі, там жа скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту. Працоўную дзейнасць у мытных органах пачаў у 1999 годзе ў Гомельскай мытні. Далей праходзіў службу, у тым ліку на кіруючых пасадах, у Гродзенскай рэгіянальнай мытні, Дзяржаўным мытным камітэце, Брэсцкай мытні.

Уладзімір Арлоўскі выказаў упэўненасць, што пад кіраўніцтвам Андрэя Місючэнкі мытня працягне годна выконваць ускладзеныя на яе дзяржавай функцыі.

Дарэчы, у працы Магілёўскай мытні асноўны акцэнт зроблены на стварэнне спрыяльных умоў для вядзення бізнесу, развіцця міжнароднага эканамічнага супрацоўніцтва, аптымізацыю мытных працэсаў. Менавіта на базе Магілёўскай мытні неаднаразова стартавалі рэспубліканскія эксперыменты, якія атрымалі ў наступным паспяховае развіццё. У 2020 годзе мытня ўвайшла ў склад удзельнікаў пілотнага праекта па здзяйсненні мытных аперацый у цэнтры электроннага дэкларавання, і сёння яна адзіная ў краіне прадстаўлена ў цэнтры ўсімі пунктамі мытнага афармлення.

У мінулым годзе Магілёўская мытня была вызначана найлепшай па выніках працы, а ў першым квартале 2021 года – сярод найлепшыху намінацыі «Праваахоўная дзейнасць».

У межах рабочай паездкі старшыня ДМК сустрэўся са старшынёй Магілёўскага аблвыканкама Леанідам Зайцам, а таксама наведаў пункт мытнага афармлення «Магілёў-Белмытнясэрвіс», дзе абмеркаваў з кіраўніцтвам Магілёўскай мытні вынікі працы, паставіў задачы на перспектыву.

customs.gov.by

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая