Магілёўскую мытню ўзначаліў Яраслаў Кузін
Старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Уладзімір Арлоўскі прадставіў новага начальніка Магілёўскай мытні Яраслава Кузіна калектыву і кіраўніцтву праваахоўных ведамстваў вобласці.
У мытных органах ён працуе без малога 20 гадоў. Апошняе месца службы - намеснік начальніка Мінскай рэгіянальнай мытні.
Старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Уладзімір Арлоўскі расказаў аб тых задачах, якія стаяць перад калектывам і кіраўніцтвам Магілёўскай мытні.
- Магілёўская мытня мае свае асаблівасці. Па-першае, гэта суседства з беларуска-расійскай мяжой, грузапаток праз якую мы кантралюем. Таму сёння калектыву мытні стаўлю задачу - забяспечыць кантроль як за ўвозам тавараў на тэрыторыю краіны, так і іх вывазам. Менавіта на базе Магілёўскай мытні неаднаразова стартавалі рэспубліканскія эксперыменты, якія атрымалі ў далейшым паспяховае развіццё па ажыццяўленні мытных аперацый у цэнтры электроннага дэкларавання, і сёння яна адзіная ў краіне прадстаўлена ў цэнтры ўсімі пунктамі мытнага афармлення, - рэзюмаваў старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта.
Уладзімір Арлоўскі выказаў упэўненасць, што пад кіраўніцтвам Яраслава Кузіна мытня працягне годна выконваць ускладзеныя на яе дзяржавай функцыі.


Переводчик