RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Магілёўскую вобласць у фінале «Уладара вёскі» прадставіць сям'я з Клічаўскага раёна

Магілёўскую вобласць у фінале рэспубліканскага сельскагаспадарчага сямейнага праекта «Уладар вёскі» прадставіць сям'я Сяргея і Іны Тарэлка з Клічаўскага раёна

Сяргей і Іна Тарэлка выхоўваюць трох дзяцей: у іх адзін хлопчык і дзве дзяўчынкі. Сур'ёзная падрыхтоўка да конкурсу, яркае праходжанне ўсіх іспытаў забяспечылі ім перамогу. «Мы вельмі шчаслівыя і рады, што атрымалі перамогу ў такім цудоўным конкурсе. Вядома, мы вельмі спадзяваліся, што пераможам, але да апошняга не былі ў гэтым упэўненыя, - падзялілася эмоцыямі Іна Тарэлка. - Мы вельмі ўдзячныя сям'і Калініных, якія ў мінулым годзе прадстаўлялі наш раён, перамаглі на абласным этапе і прайшлі ў фінал. Яны падтрымлівалі нас маральна, наставілі на шлях. А яшчэ мы ўдзячныя нашым рабятам з БРСМ і сектару культуры, якія нас падтрымлівалі і ва ўсім дапамагалі».

Другое месца ў абласным этапе заняла сям'я Баўдзілавых з Бялыніцкага раёна, замкнула тройку лідэраў сям'я Танюкевіч са Шклоўскага раёна.

Усяго ў абласным этапе рэспубліканскага праекта прынялі ўдзел 14 сем'яў.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая