RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Маладымі спецыялістамі папоўніўся калектыў Магілёўскай абласной дзіцячай бальніцы.

Маладымі спецыялістамі папоўніўся калектыў Магілёўскай абласной дзіцячай бальніцы. На першае працоўнае месца прыбылі ўрач-траўматолаг-артапед, хірург, афтальмолаг, педыятр і 11 медыцынскіх сясцёр.
 
- Праца з маладымі спецыялістамі - адзін з прыярытэтных напрамкаў у дзейнасці прафсаюза. Цяпер мы цікавімся, як наладжаны жыллёва-бытавыя ўмовы медыкаў, якія ў іх ёсць захапленні, каб у далейшым актыўна далучаць іх у грамадскае жыццё. Праводзім значную работу па фарміраванні карпаратыўнай культуры ў калектыве, у аснове якой ляжыць арганізацыя культурна-масавых, фізкультурна-аздараўленчых і турысцка-экскурсійных мерапрыемстваў. За кожным маладым спецыялістам замацаваны вопытны ўрач-настаўнік, - расказала старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі Магілёўскай абласной дзіцячай бальніцы Святлана Юрчанка.

mogilevnews.by

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая