Абласны этап інтэлектуальна-забаўляльнай гульні «Маладзёжны квіз» збярэ ў Магілёве больш за 120 самых актыўных і таленавітых дзяцей. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным камітэце грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».
У мерапрыемстве прымуць удзел актывісты БРСМ і БРПА пераможцы раённых этапаў з усяго рэгіёна.
Як расказалі арганізатары, гульня будзе складацца з шасці блокаў. У кожным раундзе прагучыць шэсць пытанняў па прапанаванай тэматыцы. На абмеркаванне пытання даецца толькі 30 секунд, праз хвіліну ад пачатку здаюцца бланкі з адказамі.
Апроч квіта рабят чакае забаўляльная праграма, праца фотазон. У канцы гульні адбудзецца цырымонія ўзнагароджання. Каманда, якая набрала найбольшую колькасць балаў, прадставіць Магілёўскую вобласць на рэспубліканскім этапе.
«Маладзёжны квіз - ініцыятыва БРПА і БРСМ, - падзяліліся суразмоўцы. - Гэта віктарына ў сучасным абліччы з выкарыстаннем медыякантэнту і тэхнічных сродкаў, жывыя зносіны, святочная атмасфера. Падчас гульні яе ўдзельнікі змогуць прадэманстраваць інтэлект, эрудыцыю і кемлівасць. У кожным блоку пытанняў упор будзе рабіцца не толькі на веды, але і на логіку. Найбольш уважлівыя змогуць знайсці адказ у самім пытанні».
Гульня пройдзе 24 студзеня ў Магілёўскім дзяржаўным абласным інстытуце развіцця адукацыі». Пачатак у 11.00.
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
02.09.2025 - 10:14
Валанцёры БРСМ адправяцца 3 верасня ў Кіраўск з дабрачыннай акцыяй «У школу з Добрым Сэрцам»
26.08.2025 - 16:48
Роля моладзі ў захаванні і абароне гістарычнай памяці. Форум СД пройдзе ў Магілёве
21.08.2025 - 14:23
Больш за 150 чалавек сталі ўдзельнікамі злёту маладых спецыялістаў у Магілёўскім раёне
19.08.2025 - 12:50