RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Марафон навагодніх свят вобласці стартуе 15 снежня ў Магілёве

Марафон навагодніх свят вобласці стартуе 15 снежня ў Магілёве!

Магілёўшчына далучаецца да старту рэспубліканскай навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» «Белавежская пошта дабра». Урачыстасці пройдуць у 11.00 на Плошчы Леніна. А ў 18.00 стартуе абласны марафон навагодніх мерапрыемстваў.

Амаль штодзень у Магілёве будуць праходзіць канцэрты і забаўляльныя праграмы.

Адным з сюрпрызаў для магіляўчан і гасцей стане лакацыя ў Тэатральным скверы. Там будуць ёлка, кірмаш і паказы.

З 23 снежня на Плошчы Адзінства штодзень будуць праводзіцца канцэрты, а таксама пачне працаваць каляндар, які будзе адлічваць дні да Новага года.

Там жа пройдзе і галоўная навагодняя ноч з гадзіны ночы да чатырох раніцы. Сёлета спецыялісты падрыхтавалі новую навагоднюю праграму - мюзікл, піратэхнічныя эфекты, лазернае шоу і шмат іншых сюрпрызаў.

Падрабязная праграма - тут

ТРК «Магілёў»

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая