Дабрачынны груз з Германіі прыбыў у Магілёў. У ім – інвалідныя каляскі, трэнажоры для рэабілітацыі, медыцынскія расходныя матэрыялы.
Разам з хрысціянскай дабрачыннай грамадскай арганізацыяй «Табея» груз чакала і здымачная група тэлеканала «Беларусь 4 “Магілёў”». Справа ў тым, што ў адной з машын ехала каляска для дзяўчынкі Дар’і, якая ўдзельнічала ў дабрачынным тэлевізійным марафоне «Сагрэем дзіцячыя сэрцы». Нагадаем: падчас прамога эфіру адбываецца знаёмства тэлегледачоў з лёсамі сем’яў, дзе растуць дзеці з цяжкімі захворваннямі.
Сацыялізацыя, інтэграцыя ў грамадства сем’яў з дзецьмі з цяжкімі захворваннямі, дзецьмі-інвалідамі – вельмі важная справа. Маленькая Дар’я наведвае абласны карэкцыйны цэнтр, дзе займаецца са спецыялістамі, а яе мама мае магчымасць пайсці на працу.
– Выхаванцаў у верасні дадалося, – гаворыць загадчыца цэнтра. – Тут нават адкрылі новыя групы.
У такіх сем’яў шмат праблем, і такім мамам даводзіцца вырашаць шмат задач адначасова. А таму не жаль, а спачуванне, разуменне і рэальная дапамога будуць да месца ў скарбонцы дабрыні.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
15.07.2024 - 15:11
Хрэсны ход у гонар Баркалабаўскай іконы Божай Маці адбудзецца 23 ліпеня
15.07.2024 - 09:20
12.07.2024 - 19:22
12.07.2024 - 15:18