RU BY EN 中文
Twitter Instagram

МАРГ падрыхтаваў новыя тлумачэнні па пастанове аб рэгуляванні цэн

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю падрыхтавала новыя тлумачэнні аб прымяненні норм пастановы Саўміна № 713 «Аб сістэме рэгулявання цэн», паведамілі ў прэс-службе ведамства.

Так, у МАРГу растлумачылі парадак фарміравання цэн пры набыцці тавараў на ўмовах прадастаўлення скідкі або аптовай зніжкі, а таксама цэн рэалізацыі рэшткаў імпарцёраў. Расказалі пра тое, ці распаўсюджваецца дзеянне пастановы № 713 на спецыяльную і рытуальную вопратку і якія тавары варта адносіць да пазіцыі «Мыйныя сродкі па доглядзе аўтамабіляў».

Акрамя таго, міністэрствам распрацавана памятка аб фарміраванні цаны на спажывецкія тавары пры іх набыцці на ўмовах прадастаўлення зніжкі з адпускной цаны і на ўмовах аптовай зніжкі. Таксама рубрыка «Пытанні і адказы» папоўнілася адказамі на пытанні па ўжыванні данай пастановы, якія часта задаюць.

Азнаёміцца з новымі тлумачэннямі можна на сайце Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая