У Бабруйску ўведзены абавязковы масачны рэжым у месцах, дзе немагчыма забяспечыць сацыяльнае дыстанцыяванне. Такая інфармацыя размешчана на сайце Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта.

«Згодна з п. 23 плана мерапрыемстваў па прафілактыцы інфекцыі COVID-19 у Бабруйску ўведзена абавязковае выкарыстанне сродкаў індывідуальнай абароны органаў дыхання (масак) насельніцтвам у аб’ектах і арганізацыях горада (месца рознічнага гандлю, аптэкі, аддзяленні банка, сувязі, пошты, грамадскі транспарт і іншыя аб’екты, дзе немагчыма забяспечыць сацыяльнае дыстанцыяванне)», – адзначаецца ў паведамленні.

Гарадскія ўлады просяць грамадзян выконваць меры прафілактыкі.

БЕЛТА