Міжнародны арт-праект «Магілёў вачыма гасцей» стартаваў у абласным цэнтры. Пра гэта паведамілі ў музеі гісторыі Магілёва.
Удзельнікамі праекта сталі мастакі з васьмі краін свету: Шухрат Абдумалікаў, Марыяна Абрамава, Хасмік Авецісян, Алі Амр, Аксана Еўдакіменка, Юлія Жукава, Святлана Інач, Ева Карука, Рамазан Усеінаў, якія прадстаўляюць Арменію, Беларусь, Іарданію, Латвію, Расію, Турцыю, Узбекістан і Украіну. Працаваць у абласным цэнтры майстры пэндзля будуць амаль два тыдні. За гэты час госці выканаюць па некалькі мастацкіх работ, якія застануцца ў фондах музея.
Урачыстая цырымонія адкрыцця арт-праекта адбудзецца сёння ў 16.00 у ратушы, а 7 чэрвеня ў 16.00 у выставачнай зале музея гісторыі Магілёва будзе прадстаўлена экспазіцыя па выніках мерапрыемства.
Арт-праект «Магілёў вачыма гасцей» праводзіцца ўжо трэцім разам. У 2017 годзе ён сабраў удзельнікаў з дзевяці краін свету: Азербайджана, Беларусі, Індыі, Кітая, Літвы, Македоніі, Расіі, Узбекістана і Украіны. У 2018 годзе ў праекце былі задзейнічаны беларускія мастакі з Магілёва, Мінска, Віцебска і Брэста.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
17.05.2024 - 14:05
Жыхары Краснапольскага раёна прэзентавалі свае дасягненні на фестывалі народнай творчасці ў Магілёве
10.05.2024 - 16:14
Што будзе новага на «Вялікі бард-рыбалцы» у 2024-м распавёў дырэктар музычнага фэсту
10.05.2024 - 10:02
07.05.2024 - 12:44
Выставачны праект «Праўда подзвігу. Перамозе прысвячаецца» стварыў музей Масленікава
03.05.2024 - 09:24