RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Матэрыяльную дапамогу да навучальнага года атрымае больш за 17,6 тыс. школьнікаў са шматдзетных сем’яў

У Магілёўскай вобласці аднаразовую матэрыяльную дапамогу да новага навучальнага 2018/2019 года атрымае больш за 17,6 тыс. школьнікаў са шматдзетных сем’яў, паведаміла карэспандэнту сайта намеснік камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама Вольга Хадускіна.

Паводле слоў суразмоўніцы, штогод напярэдадні новага навучальнага года сем’ям, якія выхоўваюць траіх і больш дзяцей, прадастаўляецца аднаразовая матэрыяльная дапамога. Грашовая выплата прадугледжана на кожнага вучня, навучэнца ва ўстановах агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі (на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі), у памеры да 30% бюджэту пражытачнага мінімуму, які дзейнічае на 1 жніўня бягучага года (Br64).

У гэтым годзе такую дапамогу ў рамках падпраграмы «Сям’я і дзяцінства» Дзяржаўнай праграмы «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь» плануецца аказаць 9,1 тыс. сем’ям на больш за 17,6 тыс. навучэнцаў. Па дадзеных на 7 жніўня выплаты ўжо атрымала 14,6 тыс. школьнікаў Магілёўскай вобласці.

Вольга Хадускіна адзначыла, што малазабяспечаным сем’ям дапамога на падрыхтоўку дзяцей да школы аказваецца ў рамках дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі (ДАСД) у выглядзе аднаразовай або штомесячных сацыяльных выплат.

Па пытаннях прадастаўлення аднаразовай матэрыяльнай дапамогі да навучальнага года, а таксама аказання ДАСД неабходна звяртацца ў мясцовы выканаўчы і распарадчы орган па месцы жыхарства.

Фота - БЕЛТА

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая