IV міжрэгіянальны фестываль-конкурс народнай творчасці «Крычаўскі канёк» пройдзе 28 верасня ў 10.00 у парку Перамогі Крычава. Свята збярэ майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і песенныя калектывы, паведамілі ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай працы.
«Крычаўшчына заўсёды славілася сваімі ўмельцамі-майстрамі, у тым ліку ганчарамі. Нездарма цэлы раён у старой частцы горада носіць традыцыйную назву Ганчароўка, – заўважылі суразмоўцы. – Дзіцячая свістулька ў выглядзе стылізаванага коніка (без ног) была адметнай
асаблівасцю вырабаў крычаўскіх майстроў. Такія «качка-коні» з’яўляліся абярэгамі (качка – сімвал ночы, конь – дня) і ахоўвалі ад злых духаў. Той самы «Крычаўскі канёк» стаў эмблемай фестывалю, які ўпершыню прайшоў у 2015 годзе як пленэр па кераміцы.
У сёлетняга фестывалю-конкурсу тры тэмы. Першая – гліна, паколькі з самых старажытных часоў чалавек карыстаецца вырабамі з яе (музычныя інструменты, прадметы побыту, посуд). Другая – конь, які з’яўляецца адным з самых распаўсюджаных вобразаў у славянскай міфалогіі, фальклоры, абрадах і гульнях. Трэцяя – свой «канёк». Тут гаворка ідзе пра чалавека, які любіць сваю працу, якасна, прафесійна і з веданнем справы працуе ці нешта даказвае. Пра такіх кажуць: «Гэта яго канёк».
Праграма фестывалю разнастайная і шырокая. Яна ўключае конкурс па вырабе глінянай цацкі-свістулькі, выставы-продажы, майстар-класы, творчыя сустрэчы, прэзентацыю калектываў і індывідуальных выканаўцаў, шахматны турнір, дзіцячы конкурс малюнка на асфальце. Акрамя таго, будзе працаваць кірмаш рамёстваў з удзелам майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларусі і Расіі.
Арганізатарамі «Крычаўскага канька» выступаюць аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, аддзел адукацыі, спорту і турызму, аддзел эканомікі Крычаўскага райвыканкама.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
15.07.2024 - 10:18
Этнасвята «У госці да радзімічаў» пройдзе 27 ліпеня ў Чавускім раёне
15.07.2024 - 09:41
12.07.2024 - 15:34
Сучасныя малочнатаварныя комплексы будуюцца ў Бабруйскім раёне
12.07.2024 - 09:45
11.07.2024 - 15:07
Абласны семінар-практыкум па кадравай палітыцы праходзіць у Бабруйску