Магутная сіла тэхнікі
Адразу восем новенькіх камбайнаў на адным полі ў «КлімАгра» жыва спраўляюцца са жнівом і пераязджаюць на новы ўчастак. Гэта сельгасарганізацыя ў Клімавіцкім раёне - філіял мясцовага камбіната хлебапрадуктаў. Акрамя мехатрада, галоўны аб'ект «КлімАгра» — новы свінагадоўчы рэпрадуктар, які ўрачыста адкрыўся ў маі. Гэта адзін з найбольш маштабных інвестыцыйных праектаў Магілёўшчыны, які фінансаваўся за кошт абласнога бюджэту і крэдытных рэсурсаў Банка развіцця па Указе Прэзідэнта «Аб сацыяльна-эканамічным развіцці паўднёва-ўсходняга рэгіёну Магілёўскай вобласці». Задача мехатрада - забяспечваць кармамі пагалоўе рэпрадуктара, а разлічаны ён на 3600 жывёл.
Калі тэхнікай дапамагло бюджэт, то пытанне кадраў у сельскай гаспадарцы вырашаць трэба на месцах. Галоўная задача дзяржаўных інвестыцый у паўднёва-ўсходні рэгіён Магілёўшчыны - стварэнне ўмоў для камфортнага жыцця людзей. Дырэктар «КлімАгра» Аляксандр Нікалаенка падкрэслівае, што ў аснове кадравай палітыкі павінна ляжаць эканоміка:
- У мяне амаль 30-гадовы досвед працы ў сельскай гаспадарцы, я ведаю людзей і чым іх прыцягнуць. У нас новая тэхніка, вялікія планы па развіццю: будзем пашырацца. Таму я шукаў кваліфікаваных механізатараў. Людзі паверылі. Мы абяцалі годны заробак — і не падвялі: на пасяўной некаторыя больш за тры тысячы рублёў зарабілі. Нам патрэбны інжынер, аграном. А яшчэ аграном-насеннявод, бо ў планах «КлімАгра» - стаць насенняводчым прадпрыемствам, каб забяспечваць насеннем першай рэпрадукцыі не толькі сябе, але і ўсе раёны паўднёва-ўсходняга рэгіёну. Бо ў выніку інвестыцыі ва ўсе нашы праекты спрацуюць на агульны млын. Цяпер сеем азімы рапс, закупілі гібрыды высокай рэпрадукцыі, выконваем усе тэхналогіі.
Знаёмімся з камбайнерамі. Хтосьці прыязджае з суседняга Касцюковіцкага раёна, хтосьці раней ездзіў на заробкі ў прымежную Расію, а зараз палічыў, што дома можна такія ж грошы зарабіць.
Сяргей Гарабчанка быў перадавіком і на пасяўной, і зараз на ўборачнай. Цяпер жыве ў Клімавічах, а родам ён з вёскі Барысавічы, якую закрануў Чарнобыль. З дзяцінства дапамагаў бацьку на камбайне, сам потым, у 1990-я, працаваў у калгасе. Затым пераехаў у горад, быў трактарыстам на КХП і адразу пагадзіўся, калі прапанавалі зноў працаваць на зямлі:
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.07.2024 - 09:39
Абеды прама ў полі. Як арганізавана харчаванне для працаўнікоў жніва ў Горацкім раёне
15.07.2024 - 10:18
Этнасвята «У госці да радзімічаў» пройдзе 27 ліпеня ў Чавускім раёне
15.07.2024 - 09:41
12.07.2024 - 15:34
Сучасныя малочнатаварныя комплексы будуюцца ў Бабруйскім раёне
12.07.2024 - 09:45