Мемарандум аб устанаўленні адносін сяброўскага супрацоўніцтва падпісалі Круглянскі раён і кітайскі горад Сюйчжоу
Мемарандум аб устанаўленні адносін сяброўскага супрацоўніцтва падпісалі Круглянскі раён і кітайскі горад Сюйчжоу правінцыі Цзянсу. Дакумент змацавалі подпісамі падчас візіту дэлегацыі КНР у гэты рэгіён.


Афіцыйная сустрэча пачалася з прыёму дэлегацыі Кітая ў старшыні Круглянскага райвыканкама Сцяпана Палоннікава, дзе бакі абмеркавалі перспектывы двухбаковых адносін. Далей перамовы працягнуліся з намеснікам старшыні райвыканкама Анжэлай Лукашэвіч.



Акрамя таго, госці наведалі сярэднюю школу № 1, Круглянскую цэнтральную раённую бальніцу, раённы цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, выставу вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Свята лялькі» ў раённым Доме культуры, экатуркомплекс «Мікалаеўскія пруды».





Паводле матэрыялаў раённай газеты «Сельскае жыццё»
Переводчик